Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

31.05.2023


                 Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства аховы здароўя) інфармуе, што ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню, дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021-2025 гады, прафілактыкі захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, а таксама ў сувязі з гэтым з правядзеннем 31 мая 2023 года Адзінага дня здароўя "Сусветны дзень без тытуню" ў перыяд з 29 мая па 22 чэрвеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь супраць тытуню".

                  Прапануем падтрымаць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю і прыняць удзел у яе правядзенні, арганізаваўшы інфармаванне спецыялістаў падведамных арганізацый па пытаннях прафілактыкі спажывання тытунёвых і нікацінзмяшчальных вырабаў праз размяшчэнне тэматычных інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў на сайтах, інфармацыйных стэндах ва ўстановах, трансляцыі відэаролікаў на відэаэкран. правядзення мерапрыемстваў з выкарыстаннем сродкаў тэлекамунікацыі (вебінараў, відыачат і інш.).

                  Таксама рэкамендуем кіраўнікам арганізацый і ўстаноў аб'явіць тэрыторыі сваіх арганізацый і ўстаноў зонамі, свабоднымі ад курэння і ўжывання нікацінзмяшчальнай прадукцыі, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння на карысць здаровага ладу жыцця.

                   Для арганізацыі працы прапануем скарыстацца інфармацыйна-адукацыйнымі матэрыяламі (улёткі, буклеты, памяткі, брашуры, відэаролікі, рэкамендацыі і інш.), размешчанымі на сайце ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" (https://rcheph.by).

prof_protiv_kur.jpg

Возврат к списку