Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

«Рэканструкцыя ПС 110 кВ «Аўльс»


Рэканструкцыя ПС 110 кВ "Аульс" выконвалася з мэтай арганізацыі знешняга электразабеспячэння СЭЗ "Гроднаінвест". У адпаведнасці з велічынёй перспектыўнай нагрузкі праектам прадугледжана ўстаноўка двух трансфарматараў Т1 і Т2 па 40 МВА.

У рамках рэалізацыі праекта ААТ "Белэлектрамантажналадка" былі зманціраваны сілавыя трансфарматары Т1 і Т2, выканана рэканструкцыя ОРУ-110 кВ, устаноўка 4-х секцый РУ-10 кВ. Таксама выкананы пусканаладачныя работы абсталявання 10 кВ, СОПТ, праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання падстанцыі.

Адметнай асаблівасцю гэтага праекта з'яўляецца канцэпцыя лічбавай падстанцыі. На баку 10 кВ прымяняюцца мікрапрацэсарныя абароны МР761 вытворчасці ААТ "Белэлектрамантажналадка". Арганізавана сетка з рэзерваваннем па тэхналогіі HSR, што дазволіла пазбегнуць прымянення дарагіх камутатараў на баку 10 кВ падстанцыі. МР761 узаемадзейнічаюць з прыладамі абарон боку 110 кВ ABB (REC670, REL670, RET670) пасродкам пратаколу МЭК 61850. Рэалізаваны тэхналогіі GOOSE і MMS. Усе прылады абарон інтэграваныя ў сістэму SCADA АСК ТП вытворчасці РБ.

ААТ "Белэлектрамантажналадка" дзякуе РУП "Гроднаэнерга", Філіял "Прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання" РУП "Гроднаэнерга", Філіял "Гродзенскія электрычныя сеткі" РУП "Гроднаэнерга" і ТАА "Энергапраміс" за дапамогу ў рэалізацыі праекта.

Жадаем Заказчыку безаварыйнай працы, спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтв!
ayls1.jpg ayls2.jpg
Реконструкция ПС 110 кВ Аульс Реконструкция ПС 110 кВ Аульс
Реконструкция ПС 110 кВ Аульс
Реконструкция ПС 110 кВ Аульс